Аляксандр Гаўрылік

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 11 верасня 1992

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 1 кастрычніка 2023

Суддзя: Кулеш Віталь

Справы: Справа Зельцэра

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксандр Аляксандравіч Гаўрылік быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля — у гродзенскай Турме № 1.

14 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аляксандра ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

23 чэрвеня 2022 г. у Гродзенскім абласным судзе разглядалі справу палітзняволенага паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Суддзя Віталь Кулеш прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 БВ.

Аляксандр адбывае пакаранне ў шклоўскай ПК № 17.

1 кастрычніка 2023 г. выйшаў на волю. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»