Аляксандр Французаў
дальнабойшчык са Жлобіна, асуджаны да 4 гадоў калоніі
Дата нараджэння: 23 снежня 1992
Дата затрымання: 11 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-3

Аляксандр Сяргеевіч Французаў – 28-гадовы дальнабойшчык са Жлобіна, асуджаны Жлобінскім раённым судом 18 снежня да 4 гадоў калоніі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса за тое, што ён нібыта здзейсніў наехаў 10 жніўня на намесніка начальніка Жлобінскага РАУС.
Дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ён прапусціў, а ў ноч з 10 на 11 жніўня збіраўся зноў з'язджаць у рэйс. Але перад ад'ездам пагадзіўся падвезці ў цэнтр знаёмых.
Да цэнтра горада яны не даехалі. На адной з вуліц патрапілі ў пробку, уздоўж якой хадзілі міліцыянты і даставалі людзей з машын. Аляксандра затрымлівалі драматычна: намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн павіс на акне яго аўто, калі ён спрабаваў з'ехаць. А потым, калі машына набрала хуткасць, упаў.
Дома чакае 4-гадовы сын.
![]()
Жыхара Жлобіна асудзілі на 4 гады калоніі за гвалт у адносінах да намесніка начальніка РАУС
«Люди недоумевают — столько лет отдала идеологии, работала без единого замечания, а теперь мой сын в СИЗО»