Аляксандр Фралоў

Былы палітвязень

Дата затрымання: 8 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 траўня 2022

Дата вызвалення: 20 лістапада 2023

Суддзя: Ерафееў Яўген

Справы: Пратэсты Жлобін

Аляксандр Фралоў

Аляксандр Аляксандравіч Фралоў асуджаны судом Жлобінскага раёна 27 студзеня 2022 года. 

Ён быў абвінавачаны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

27 студзеня 2022 г. Фралоў асуджаны да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда 1 красавіка 2022 г. пакінула прысуд без зменаў, а скаргі без задавальнення.

8 траўня 2022 г. пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 9.

Вызвалены ў лістападзе 2023 г. 

Жыхар Жлобіна Аляксандр Фралоў адбывае пакаранне за акцыю пратэсту

Аляксандр Фралоў, які асуджаны ў сувязі з акцыяй пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 г., адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 у Віцебску. Па адной справе з ім быў асуджаны яшчэ адзін жлабінчанін – Юрый Лагуцін.

За ўдзел у акцыі пратэсту у Жлобіне асуджаны яшчэ трое грамадзян

Як стала вядома, у Жлобіне вынесены прысуды яшчэ тром грамадзянам, якія прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»