Аляксандр Фікаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1979
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 верасня 2023
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Чарапанава Святлана
Справы: Данаты
Групы: Навукоўцы
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Аляксандр Станіслававіч Фікаў — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Заключаны пад варту па абвінавачванні паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, зімой 2023 года (данаты рабіў у крыптавалюце). Справу супраць яго вялі супрацоўнікі ДФР.
Быў асуджаны Мінскім гарадскім судом 20 чэрвеня 2023 г. па арт. 361-2 — фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (рэдакцыя страціла моц 26.05.2021). Суддзя Святлана Чарапанава, вырак — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
15 верасня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра ў Вярхоўным судзе. Калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча. Прысуд набыў моц.
6 кастрычніка 2023 г. МУС унесла Аляксандра ў "пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Утрымліваўся ў СІЗА-1.
Выйшаў на волю 16 верасня 2024 г. па памілаванні.