Аляксандр Федарук
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 16 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Аліферук Марыя
Аляксандра Аляксандравіча Федарука абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады). Мужчына знаходзіцца пад вартай з 16 жніўня 2023 года.
12 і 15 студзеня 2024 году суд Маскоўскага раёну Брэста разглядаў справу. Пракурор прапанаваў пакараць Аляксандра Федарука двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміяй". А таксама — штрафам у памеры 50 базавых велічынь.
Прысуд — 2 гады і 6 месяцаў з накіраваннем у ПУАТ. Суддзёй па справе была Марыя Аліферук.
На 12 сакавіка 2024 г. у Аляксандра быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Андрэй Лешчанка.
У Брэсце мужчыну асудзілі за каментар