Аляксандр Дзяркач

Былы палітвязень

Дата затрымання: 21 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 ліпеня 2024

Суддзя: Машкетаў Юрый

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксандр Юр’евіч Дзяркач – жыхар Мінска, асуджаны за ўдзел у адной з акцый пратэсту.

Згодна з абвінавачваннем,  Дзяркач знаходзіўся 9 жніўня на перакрыжаванні вул. Заслаўскай і пр. Машэрава ў Мінску, дзе нібыта прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, гучна пляскаў у далоні, выкрыкваў лозунгі, потым выйшаў на праезную частку дарогі, дзе спыніў аўтамабіль ДАІ, што суправаджаў аўтазак. Нанес па капоце службовага аўтамабіля не менш за 3-4 удары, нібыта нецэнзурна лаяўся ў бок супрацоўніка Андрэя Дубовіча і паказаў яму сярэдні палец. Аляксандр быў затрыманы 21 кастрычніка ў сябе дома.

Яго абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пагрозе прымянення гвалту да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК) і наўмысным пашкоджанні маёмасці (арт. 218 КК). Аляксандр Дзяркач па арт. 342 КК сваю віну прызнаў цалкам, а па арт. 364 і 218 – часткова.

23 лютага 2021 года суддзя Юрый Машкетаў прызначыў тое пакаранне, якое раней запатрабаваў пракурор, – 4 гады пазбаўлення волі.

Выйшаў на волю з ПК № 1 у ліпені 2024 г. 

За тры ўдары па капоце машыны ДАІ мужчыну судзяць па трох артыкулах

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 19 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага Аляксандра Дзяркача, якога абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

“Замест кансалідацыі, выбраў дэструктыўны шлях”. Аляксандра Дзеркача асудзілі на 4 гады калоніі

23 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Дзергача, якога вінавацяць ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пагрозе прымянення гвалту да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК) і наўмысным пашкоджанні маёмасці (арт. 218 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»