Аляксандр Дзярбінскі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Рабочыя

33-гадовага Аляксандра Дзярбінскага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр Дзербінскі у жніўні 2020 года прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска: публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў рукамі, дэманстраваў у якасці пратэстнага сімвала жэст V пальцамі рук, выкарыстоўваў у якасці сімволікі плакат (банэр) з тэкстам пратэстнага зместу.

Cуд Ленінскага раёна Мінска 7 снежня 2022 года пастанавіў прызнаць Дзернбінскага вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў. Ён вызвалены з-пад варты ў залі суда. Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Нёс плакат з патрабаваннямі работнікаў завода: мінчука пакаралі "хатняй хіміяй" за падзеі 2020 года

Cуд Ленінскага раёна Мінска 7 снежня вынес прысуд 33-гадоваму Аляксандру Дзербінскаму, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»