Аляксандр Дземідовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 сакавіка 1976
Дата затрымання: 25 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Пятровіч Дземідовіч — камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў Silver Screen, раней супрацоўнічаў з TUT.BY. Пра затрыманне Аляксандра стала вядома 26 траўня 2022 года. Само затрыманне адбылося 25 траўня на працоўным месцы. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў, бо была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Аляксандр быў змешчаны ў СІЗА-1.
22 жніўня 2022 г. быў вынесены прысуд Аляксандру: палітвязня прызналі вінаватым і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Мужчыну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.