Аляксандр Дураеў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 6 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 12 жніўня 2024
Суддзя: Лабоцкі Віталь
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Гродна
Аляксандр Іванавіч Дураеў працаваў стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот".
Працэс, які вёў суддзя Віталь Лабоцкі пачаўся яшчэ 28 красавіка 2022 года, але разгляд прыпынілі для правядзення комплексных лінгвістычных экспертыз.
Аляксандра Дураева затрымалі напачатку студзеня 2022 года. Утрымліваўся да суда ў гродзенскай турме № 1.
На відэа ператрусу дома Аляксандра на канале ГУБАЗіК паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гродзенец растлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га. Які закон ён парушыў часопісамі і чаму на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.
Урача абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса) і па сукупнасці пакаранняў 3 кастрычніка 2022 года суд Кастычніцкага раёна Гродна канчаткова прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля турмы № 1 адбываў тэрмін у ПК № 17. Выйшаў на волю 12 жніўня 2024 г. па заканчэнні тэрміну.
Гарадзенскага стаматолага-артапеда асудзілі на тры гады калоніі, суд доўжыўся абольш за пяць месяцаў