Аляксандр Драздоў

фігурант брэсцкай справы аб масавых беспарадках

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 17 красавіка 1990

Дата затрымання: 27 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 3 ліпеня 2024

Суддзя: Філонік Вера

Справы: Пратэсты Брэст

Аляксандр Алегавіч Драздоў быў затрыманы 30 лістапада ў Брэсце. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа аб ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня. 

Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках).

10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Аляксандру і яшчэ 8 іншым фігурантам гэтай крымінальнай справы вынеслі прысуды. Аляксандр Драздоў атрымаў чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў тэрмін у ПК № 17.

Па падліках Аляксандр мусіў выйсці на волю ў сакавіку 2025 г., але ў раскладзе судоў ад 12 жніўня 2024 было пазначана, што ў яго адбыўся суд па ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду ў Шклове, а 5 верасня 2024 г. у Брэсце адбыўся суд "па змене патрабаванняў прэвентыўнага нагляду". Магчыма, Аляксандр быў вызвалены па памілаванні

Хроніка судовых працэсаў:

Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек

У судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадаках) за выбарчыя пратэсты 10 жніўня. На лаве падсудных — адразу дзесяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. У зале суда "не хапіла месца" нават сваякам падсудных. "Вясна" назірае за гэтай крымінальнай справай і распавядае яе падрабязнасці.

"Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 лютага працягваецца працэс па абвінавачванні дзевяці чалавек у актыўным удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра.

Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня

Дзяржабвінаваўца запрасіў пакаранне для абвінавачаных — для ўсіх пазбаўленне волі ад трох да чатырох з паловай гады, нават для школьнікаў

У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня

Суддзя палічыла, што віна ўсіх абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса даказаная.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»