Аляксандр Доўгаль

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 28 ліпеня 1978

Дата затрымання: 9 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 8 лістапада 2024

Суддзя: Скалковіч Марына

Аляксандр Анатольевіч Доўгаль быў затрыманы за каментары ў сацыяльных сетках у красавіку 2023 года і да суда быў змешчаны ў СІЗА №7 Брэста. Мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Сумарна па двух артыкулах пракурор прапанаваў прысудзіць Доўгалю паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка 2023 года завяршыўся судовы працэс. Судовае пасяджэнне вяла суддзя Марына Скалковіч, вядомая шматлікімі прысудамі па “справе карагодаў”.

Вырак суда: 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

8 снежня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд набыў моц. Старшыня судовай калегіі Дзмітрый Карасінскі

Утрымліваўся ў СІЗА № 7. Адбываў пакаранне ў ПК № 1.  

Паводле падлікаў выйшаў на волю 8 снежня 2024 г.

У Брэсце асудзілі майстра цеплавых сетак, які нібыта абразіў Лукашэнку і прэм'ер-міністра

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка 2023 года завяршыўся судовы працэс над 45-гадовым майстрам цеплавых сетак Аляксандрам Доўгалем.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»