Аляксандр Дашчынскі

журналіст "Радыё Свабода"

Дата нараджэння: 31 жніўня 1961

Дата затрымання: 16 ліпеня 2021

Дата вызвалення: 23 ліпеня 2021

Аляксандр Аляксандравіч Дашчынскі - журналіст "Радыё Свабода" з 2004 года. Раней працаваў у нямецкай службе дзяржаўнага радыё. Дасканала валодае нямецкай мовай, экспэрт па Нямеччыне, палітычных кантактах і сувязях з Беларуссю.

Быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС у жніўні 2020-га разам з журналістамі большасьці замежных СМІ.

Аляксандр быў затрыманы 16 ліпеня 2021 года падчас масавых вобшукаў у незалежных журналістаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. Яго затрымалі ў бацькоўскім доме ў Пастаўскім раёне. Журналіста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і не выпусцілі на волю праз 72 гадзіны. Вядома, што ён затрыманы на 10 сутак у межах крымінальнай справы. 

Увечары 23 ліпеня стала вядома, што Алеся Дашчынскага вызвалілі. Цяпер ён дома.

Грузьдзіловіч, Дашчынскі, Студзінская — вэтэраны Радыё Свабода на Акрэсьціна

Журналістаў Алега Грузьдзіловіча, Іну Студзінскую, Алеся Дашчынскага, якія шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, затрымалі 16 ліпеня. У іх кватэрах правялі вобшукі. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюцца журналісты.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»