Аляксандр Дабрыянік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 верасня 1982
Дата затрымання: 24 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Шаціла Сяргей
Пракурор: Рабаў Уладзімір
Групы: Актывісты
Аляксандр Леанідавіч Дабрыянік — актывіст, валанцёр у штабе Святланы Ціханоўскай. Затрыманы 24 траўня 2021 года ў Мінску.
Пераведзены ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
12 кастрычніка 2021 года Аляксандра асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Аляксандр пакінуў Беларусь і знаходзіцца за мяжой.
Вынесены прысуд валанцёру выбарчага штаба Святланы Ціханоўскай