Аляксандр Чачура

Дата нараджэння: 12 лістапада 1985

Дата затрымання: 16 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Трусевіч Максім

Пракурор: Зубко Іна

Чачура Аляксандр Уладзіміравіч 16 сакавіка 2023 г. быў затрыманы па крымінальнай справе, аднак на наступны дзень адпушчаны пад асабістае паручальніцтва.

Асуджаны судом Першамайскага раёна г. Мінска па арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 1 чэрвеня 2023 г. справу разгледзеў суддзя Максім Трусевіч. Дзяржабвінавачанне падтрымала старшы памочнік пракурора Іна Зубко.

Аляксандр пакінуў каментар у дачыненні да Балабы. Аляксандр прызнаў віну і добраахвотна кампенсаваў нанесеную шкоду ў суме 2.000 рублёў. Мабільны тэлефон, як сродак учынення злачынства, быў канфіскаваны ў даход дзяржавы.

30 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»