Аляксандр Цярэшка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Справы: Пратэсты Мінск

У судзе Заводскага раёна горада Мінска вынеслі чарговы прысуд па крымінальнай справе за падзеі 2020-га года.

Асуджаны Аляксандр Цярэшка, якому 26 гадоў. Яго прызналі вінаватымі ў частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі —  "арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту".

Суддзя Анжэла Касцюкевіч вынесла прысуд — абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая "хатняя хімія") на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

"Стаялі ў счэпцы локцямі". У Мінску вынеслі яшчэ два прысуды за падзеі 2020-га года

У судзе Заводскага раёна горада Мінска вынеслі чарговы прысуд па крымінальнай справе за падзеі 2020-га года. Асуджаныя — Аляксандр Казлоўскі і Аляксандр Цярэшка, абодвум па 26 гадоў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»