Аляксандр Цімашэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 жніўня 2001
Дата затрымання: 10 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 траўня 2024
Суддзя: Кніжонак-Максімава Галіна
Пракурор: Какорына Юлія
Аляксандр Яўгенавіч Цімашэнка — жыхар Мазыра 1999 г. н., быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
На судзе стала вядома, што таксама яго абвінавачваюць па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт ці пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). 23 лістапада 2021 г. Аляксандр быў асуджаны на 3 гады зняволення ў калоніі.
Для адбывання пакарання Аляксандра перавялі з СІЗА-3 у бабруйскую калонію № 2.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года.
Футбольных заўзятараў з Мазыра прысудзілі да пазбаўлення волі