Аляксандр Целяшман

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 кастрычніка 2002

Дата затрымання: 8 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 25 жніўня 2024

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй

Справы: Пратэсты Брэст

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Якап Далундэ, дэпутат Еўрапарламента

Аляксандр Сяргеевіч Целяшман — абвінавачаны па справе аб удзеле ў масавых беспарадках у Брэсце 9-10 жніўня 2020 года (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).

Першы раз быў затрыманы 14 жніўня, яго забралі ў шортах без майкі і абутку, павезлі ў РАУС без бацькоў (на той момант Аляксандру не было 18 гадоў). Таксама 20 жніўня 2020 года дапытвалі ў Следчым камітэце без бацькоў. Тады Аляксандра адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Але 8 лютага 2021 зноў затрымалі і перавялі ў СІЗА-7.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Аляксандру Целяшману прызначыў 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

19 студзеня 2022 Аляксандр быў этапаваны ў наваполацкую ПК № 1. Пасля гэтага яго тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар. З 16 жніўня 2022 г. ён таксама ўтрымліваецца там. Сваякі не атрымліваюць ад яго аніякіх вестачак. Прычыны спагнанняў невядомыя. Пасля выхаду адтуль Целяшмана перавялі ў іншы атрад — там яго зноў змясцілі ў штрафны ізалятар. На гэты раз — на 20 сутак.

Вядома, што летам 2024 г. Аляксандр быў змешчаны ў ПКТ

Выйшаў на волю напрыканцы лета 2024 г. 

"Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай". У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у "масавых беспарадках"

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года.

Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце

Яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»