Аляксандр Бычкоўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 студзеня 1965

Дата затрымання: 3 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 3 студзеня 2023

Суддзя: Карнеявец Яўген

Аляксандр Леанідавіч Бычкоўскі — жыхар Ельска, асуджаны на год и шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

'Мужчына эмацыйна выказаў сваё меркаванне пра кіраўніка Дзяржынскага РАУС Мінскай вобласці Яўгена Жылінскага пад адным з пастоў у "Аднакласніках". Гэта і стала падставай для пачатку справы.

3 ліпеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 46.

Аляксандр цалкам адбыў пакаранне і 3 студзеня 2023 г. выйшаў на волю.

Жыхар Ельска абразіў начальніка Дзяржынскага РАУС. І ён не першы...

Судом Ельскага раёна 21 красавіка разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да мясцовага жыхара Аляксандра Бычкоўскага. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»