Аляксандр Бранавіцкі
Дата нараджэння: 30 жніўня 2004
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса — Рэабілітацыя нацызму
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Сіз Андрэй
Аляксандр Сяргеевіч Бранавіцкі быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) і ч. 1 арт. 130-1 КК (Рэабілітацыя нацызму). З 28 траўня па 23 ліпеня 2024 года справу разглядаў суддзя Сіз Андрэй.
24 верасня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Ігар Вячаслававіч Любавіцкі.
27 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.