Аляксандр Бойка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 сакавіка 1987

Дата затрымання: 24 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 7 лістапада 2024

Суддзя: Карасінскі Дзмітрый

Пракурор: Буры Генадзь

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Памілаванне / амністыя

Аляксандр Мікалаевіч Бойка быў затрыманы 24 кастрычніка 2023 года, у той жа дзень з ім выйшла "пакаяльнае відэа". У роліку Бойка распавядаў, што зняў відэа з вайсковай тэхнікай і выклаў гэта ў тэлеграм-чат.

Мужчыну змясцілі да суда пад варту. Справу разглядаў Брэсцкі абласны суд 17 і 18 студзеня 2024. Бойка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Ролю пракурора выконваў Генадзь Буры, суддзя — Дзмітрый Карасінскі. Аляксандра пакаралі 2 гадамі і 6 месяцамі пазбаўлення волі.

26 сакавіка 2024 г. у Аляксандра адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Таццяна Васілевіч

5 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Утрымліваўся ў СІЗА № 7.

Вызвалены па памілаванні 7 лістапада 2024 г. 

За відэа з ваеннай тэхнікай інжынера з Брэста асудзілі да 2,5 гадоў калоніі

У Брэсцкім абласным судзе 18 студзеня 2024 года да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі інжынера-энергеціка Аляксандра Бойку, піша "Берасцейская Вясна".

У Брэсце затрымалі мужчыну за відэа з расійскай ваеннай тэхнікай

Як паведамляе "Медыязона", затрыманага завуць Аляксандр Бойка."Пакаяльнае відэа" з ім з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»