Аляксандр Бялевіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Гвозд Дзмітрый

 

Аляксандра Бялевіча абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

Судовае пасяджэнне ўзначаліў старшыня суда Нясвіжскага раёна Дзмітрый Гвозд.

3 сакавіка суд Нясвіжскага раёна прызнаў Аляксандра Бялевіча вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і прысудзіў мужчыну 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама суд пастанавіў выплаціць у адрас пацярпелай 1500 рублёў маральнай кампенсацыі. Канфіскаваны ў Бялевіча iPhone6S яму вярнулі, бо падчас судовага пасяджэння высветлілася, што той самы абразлівы каментар ён напісаў з іншага тэлефона, які да затрымання паспеў утылізаваць.

Жыхар Заслаўя пакінуў «моцнае слоўца» пад пастом пра міліцыянтку, якая затрымала жанчыну за бчб-адзенне сабачкі, – 1,5 гады «хатняй хіміі»

3 сакавіка суд Нясвіжскага раёна вынес рашэнне па справе Аляксандра Бялевіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»