Аляксандр Бендзь
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 жніўня 1987
Дата затрымання: 7 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 снежня 2022
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Аляксандр Сяргеевіч Бендзь асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па крымінальнай справе па арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўнай сімволікі).
Абвінавачаныя па гэтай справе Максім Мычко, Яна Мілеўская і Аляксандр Бендзь, знаходзячыся ў Гомелі 29 жніўня 2021 года, у стане алкагольнага ап'янення каля дома па вул. Савецкай сарвалі дзяржаўны сцяг, які затым Мычко кінуў на тратуар. Іх асобы былі высветленыя з дапамогай камер відэаназірання.
Аляксандр адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2. Выйшаў на волю ў снежні 2022 года.
Траіх мінчукоў асудзілі за здзек з дзяржаўнага сцяга ў Гомелі