Аляксандр Бажкоў

Дата затрымання: 28 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 29 верасня 2021

Аляксандр Бажкоў - жыхар Воршы. 

Яго абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна ў стане алкагольнага ап'янення нанёс надпісы на будынкі калоніі ў Воршы. У якасці "сродкаў злачынства" ён выкарыстаў "пэндзаль нявызначанага ўзору, пальчаткі, а таксама фарбу чырвонага колеру". Яго дзеянні нанеслі шкоду ў 77 рублёў 50 капеек.

Суд прызначыў яму тры месяцы арышту па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці).

28 чэрвеня 2021 года ён пачаў адбываць пакаранне ў віцебскім СІЗА.

Сродкі злачынства — пэндзаль, пальчаткі, фарба. У Воршы вынеслі прысуды за надпісы на сценах

Жыхароў Воршы Аляксандра Бажкова і Міхаіла Беркаса прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 341 Крымінальнага кодэкса РБ. Суд прызначыў ім тры месяцы і 30 дзён арышту адпаведна.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»