Аляксандр Баброў
супрацоўнік БМЗ
Дата нараджэння: 27 верасня 1982
Дата затрымання: 1 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Ерафееў Яўген
Пракурор: Аношка Андрэй

Аляксандр Яўгеньевіч Баброў - работнік на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне.
17 жніўня ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Аляксандр Баброў разам з іншымі работнікамі БМЗ перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на тэрыторыі завода.
У апошнім слове Баброў сказаў: "Віну прызнаю, раскайваюся, прашу жорстка не караць".
Першага лютага суд Жлобінскага раёна абвясціў прысуд Аляксандру Баброву: два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
16 верасня стала вядома, што Аляксандра Баброва вызвалілі па памілаванні.
![]()
Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ
![]()
Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: апытанне сведак і знікненне абвінавачанага Ігара Поварава
![]()
Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: усім траім - пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму