Аляксандр Бабкін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 снежня 1987
Дата затрымання: 28 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 чэрвеня 2022
Суддзя: Пазняк Уладзімір
Пракурор: Гур'янава Дар'я
Аляксандр Віктаравіч Бабкін — жыхар Гродна, абвінавачаны па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу).
Справа супраць Бабкіна 25 красавіка 2021 г. была распачатая справа, трое сутак ён знаходзіўся ў ІЧУ, затым пад падпіскай аб нявыездзе да суда.
Паводле абвінавачвання, Бабкін, знаходзячыся ў алкагольным ап'яненні, патэлефанаваў на нумар 102 і зневажальна ды негатыўна выказаўся на адрас прэзідэнта, прынізіў ягоныя гонар і годнасць, тым самым нанёс публічную абразу.
Бабкін віну прызнаў. 28 чэрвеня 2021 года яму прысудзілі год калоніі і прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Мужчына быў узяты пад варту ў зале суда.
Аляксандр адбываў пакаранне ў ПК № 17 і, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у чэрвені 2022 г. выйшаў на волю.
Справа Бабкіна: Набраў нумар міліцыі 102 і абразіў прэзідэнта