Аляксандр Астроўскі

Дата нараджэння: 23 лістапада 1985

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Машкетаў Юрый

Аляксандру Астроўскаму за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»). Акрамя таго суд пастанавіў: "Паколькі абвінавачаны на момант супрацьпраўных дзеянняў пакутаваў ад наркаманіі, яму згодна з правіламі арт.107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначана прымусовае лячэнне". 

Пакаранне — у тым ліку і прымусовае лячэнне

12 і 13 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска адбыліся судовыя пасяджэнні над Аляксандрам Астроўскім. Яму інкрымінавалі публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»