Аляксандр Арастовіч

Дата нараджэння: 9 снежня 1952

Дата затрымання: 10 снежня 2010

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Дата вызвалення: 15 лютага 2011

На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча. Затрыманы ўвечары 19 сьнежня разам з Міколам Статкевічам (таксоўку, на якой яны ехалі з вакзалу пасьля разгону Плошчы, заблякавала міліцыя). Знаходзіўся ў СІЗА КДБ. 15 лютага 2011 году быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

25 жніўня 2011 году даведаўся пра тое, што крымінальная справа супраць яго спыненая, абвінавачанне знятае.

Аляксандар Арастовіч

Нарадзіўся 9 сьнежня 1952 году ў Слуцку. У 1975 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ). Вучыўся ў асьпірантуры ў Чэхаславаччыне, абараніў дысэртацыю і стаў дацэнтам. На працягу 27 гадоў выкладаў у роднай ВНУ на катэдры будаўнічай мэханікі. Быў вымушаны сысьці адтуль з-за праблем са здароўем. Адзін час працаваў майстрам у будаўнічым трэсьце. Зараз працуе ў прыватнай фірме.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»