Аляксандр Апейкін
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бандарэнка Святлана
Пракурор: Кароль Аляксандр
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Групы: Спартсмены
Аляксандр Апейкін - выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.
26 снежня 2022 года Мінгарсуд абвясціў «завочны» абвінаваўчы прысуд Герасімене і Аляксандру Апейкіну. Паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса ім прызначылі па 12 гадоў пазбаўлення волі: Герасімені — ва ўмовах агульнага рэжыма, Апейкіну — ва ўмовах ўзмоцненага рэжыма.
Самі абвінавачаныя на судзе не прысутнічалі, яны знаходзяцца за мяжой з восені 2020 года. Гэта першы прысуд у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў межах "спецвытворчасці". Справу разглядзела суддзя Святлана Бандарэнка, працэс пачаўся 19 снежня.
У кастрычніку Аляксандр Апейкін выказаўся наконт завочных судоў у інтэрв’ю “Еўрарадыё”:
“Я думаю, у гэтым ёсць персанальная помста. Але ніякай асаблівай рэакцыі ў мяне не было. У такіх падзеях, у якіх мы зараз знаходзімся, гэта не ўспрымаецца як нешта асаблівае. Гэта перш за ўсё не ўспрымаецца як нейкі легітымны працэс”.
21 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Беларусі вынесены першы "завочны" прысуд: Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна асудзілі да 12 гадоў калоніі