Аляксандр Анташкевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 студзеня 1966
Дата затрымання: 11 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 24 траўня 2023
Суддзя: Вяршыніна Юлія
Пракурор: Шумарава Ганна
55-гадовага муляра Аляксандра Уладзіміравіча Анташкевіча прызналі вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў арт. 369 КК РБ. Аляксандр Анташкевіч выхоўвае 22-гадовую дачку з інваліднасцю 1 групы.
У судзе Аршанскага раёна 5 лістапада разгледзелі крымінальную справу. Падчас спрэчак дзяржаўная абвінаваўца адзначыла, што змякчальнымі акалічнасцямі па справе з'яўляюцца яўка з павіннай і чыстасардэчнае раскаянне, акалічнасцю, якое абцяжарвае віну, — здзяйсненне злачынства ў стане алкагольнага ап'янення. Пракурорка папрасіла суд прызнаць Аляксандра Анташкевіча вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады, спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды з улікам прынцыпу разумнасці і пакінуць пад арыштам ноўтбук і мабільны тэлефон да пагашэння пазоўных патрабаванняў. Суддзя прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ тэрмінам на 1,5 года.
24 траўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПУАТ № 21, цалкам адбыўшы тэрмін.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Паўтара года "хіміі" за абразу гродзенскага міліцыянта, які ўпаў перад затрыманнем Ціханоўскага