Аляксандр Антанюк
былы следчы
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 11 лістапада 1992
Дата затрымання: 2 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 студзеня 2023
Суддзя: Скалковіч Марына
Групы: Сілавікі
Справы: Справа карагодаў
Аляксандр Аляксандравіч Антанюк быў затрыманы 2 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), за ўдзел у акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце ("справа карагодаў").
Да ліпеня 2020 года працаваў следчым.
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 сакавіка 2022 года суддзя Марына Скалковіч асудзіла яшчэ двух фігурантаў "справы карагодаў". Паводле версіі абвінавачвання, на кадрах мужчына ў акулярах і масцы быў абвінавачаным Антанюком. Пракурорка на судзе прадаставіла заключэнне судова-партрэтную экспертызу кадраў і фота, зробленых 13 верасня 2020 года на акцыі пратэсту. Аднак эксперты прыйшла да высновы, што толькі з верагоднасцю 16.5% можна сцвярджаць, што гэта быў Аляксандр Антанюк.
Аляксандру Антанюку прызначылі адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
У канцы траўня 2022 г. стала вядома, што Аляксандр быў этапаваны з СІЗА-7 у ПК № 3 (Віцьба).
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 28 студзеня 2023 г. выйшаў на волю.
"Пусціўся ў слэм пад "Груз", а ў галаве былі ўспаміны пра тыдзень у халодным ШІЗА..." Вялікая размова з экс-следчым, асуджаным па "справе карагодаў"
Апошняе слова экс-следчага Антанюка, якога судзілі па "карагоднай справе"
Па "справе карагодаў" на паўтара года калоніі асудзілі палітзняволенага экс-следчага