Аляксандр Чыкіндзін
Дата нараджэння: 9 студзеня 1981
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Справы: Данаты
Чыкіндзін Аляксандр Аляксандравіч быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). 5 і 7 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Зянькевіч Валянціна.
12 ліпеня 2024 г. у Вярхоўным Судзе будзе разгледжаная апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Чаравач Уладзімір.
26 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.