Аляксандр Айнутдзінаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 студзеня 1976
Дата затрымання: 16 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 2 гады і 1 месяц
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 траўня 2024
Суддзя: Калюка Вячаслаў
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Аляксандр Эдуардавіч Айнутдзінаў быў затрыманы ў ліпені 2022 года. Яго абвінавачваюць у спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама ў яздзе на матацыкле без правоў.
Яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўцы альбо падрыхтоўцы асоб да такога ўдзелу) і ч. 1 арт. 317-2 (Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання).
У "пакаяльным" відэа мужчына распавядае пра тое, што 24 лютага, калі Расія распачала вайну ва Украіне, ён пачаў "чытаць розныя Telegram-каналы" і вырашыў далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, каб абараняць Украіну. Для гэтага Аляксандр спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з Украінай, але быў затрыманы беларускімі памежнікамі.
4 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд справы. 16 лістапада суддзя Вячаслаў Калюка прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму 2 гады і 1 месяц зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама Аляксандра пазбавілі права кіраваць транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.
МУС дадала палітзняволенага ў "спіс экстрэмістаў" 17 лютага 2023 г.
16 траўня 2024 г. выйшаў на волю.
Яшчэ адзін прысуд у Гомелі: за спробу далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага — два гады і адзін месяц калоніі
У Гомелі пачнуць судзіць Аляксандра Айнутдзінава за спробу далучыцца да палка Каліноўскага