Аляксандр Аграйцовіч
прадпрымальнік, назіральнік за выбарамі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 траўня 1984
Дата затрымання: 12 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 26 траўня 2023
Суддзя: Астапенка Дзмітрый
Пракурор: Зубік Вераніка
Групы: Бізнесмены, Блогеры
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Валянцін Абель, дэпутат нямецкага Бундэстагу
Аляксандр Андрэевіч Аграйцовіч — жыхар Мінска, прадпрымальнік, удзельнічаў у назіранні за выбарамі, асуджаны паводле арт. 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп).
Аляксандра Аграйцовіча абвінавацілі ў тым, што ён узвёў паклёп на прадстаўнікоў выбарчай камісіі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе — 12 супрацоўніц школы №187 г. Мінска. А менавіта — апублікаваў на сваім youtube-канале "Дзённікі назіральніка" у траўні 2020 года загадзя ілжывыя звесткі пра чальцоў выбарчай камісіі, якія знеслаўляюць іх гонар і годнасць. У відэа Аграйцовіч адзначыў, што яны з'яўляюцца фальсіфікатарамі выбараў і ў перыяд датэрміновага галасавання здзейснілі падробку дакументаў. Гэтым ён давёў інфармацыю да неабмежаванага кола асобаў. Відэа праглядзелі больш за пяць тысяч разоў.
Абвінавачаны не прызнаў віну: ён упэўнены, што вынікі выбараў былі сфальсіфіцыраваныя.
Суд Заводскага раёна асудзіў Аляксандра Аграйцовіча да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — "хіміі".
26 траўня 2023 г. палітзняволены паведаміў, што выйшаў на волю па амністыі з ПУАТ № 43.
Мінск: назіральніка судзяць за паклёп на чальцоў выбарчай камісіі
Два гады "хіміі": у Мінску асудзілі назіральніка Аляксандра Аграйцовіча