Аліса Раманава

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1984

Дата затрымання: 30 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 18 жніўня 2023

Суддзя: Брэган Яўген

Пракурор: Крупеніч Павел

Аліса Васільеўна Раманава была затрымана 30 верасня 2022 года за паведамленне ў Telegram-чаце, у якім утрымлівалася абраза Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Алісе 11 лістапада 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Брэста прысудзілі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Неўзабаве палітзняволеную перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6.

Аліса адбывае пакаранне ў ПК № 4.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 18 жніўня 2023 года Раманава павінна была выйсці на волю.

28 лютага ў тэлеграм-чаце напісала паведамленне — сёння судзяць за абразу Лукашэнкі

10 лістапада 2022 года ў Маскоўскім судзе Брэста распачаўся разгляд крымінальнай справы. Абвінавачаная Раманава Аліса Васільеўна, пад вартай з 30 верасня 2022 года. Суддзя Яўген Брэган, пракурор Павел Крупеніч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»