Аліна Забаштанская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 17 лістапада 1991
Дата затрымання: 22 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 жніўня 2023
Суддзя: Паляшчук Вікторыя
Справы: Справа Зельцэра
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Аліна Ігараўна Забаштанская была затрымана па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Мае дзіця.
14 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе распачаўся суд супраць палітзняволенай па арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 368 (Абраза прэзідэнта). Справу разглядае суддзя Вікторыя Паляшчук. Стала вядома, што Аліне інкрымінуецца распальванне варожасці і абраза ў відэа ў Tik-Tok.
На час суда яе перавялі з жодзінскай турмы ў СІЗА-1. Па справе прызначылі псіхіятрычную экспертызу — аб'яўлены перапынак. Вядома, што Аліна хворая на эпілепсію.
18 траўня 2022 г. у Мінскім абласным судзе Аліну Забаштанскую асудзілі да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аліну ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Палітзняволеная адбывала пакаранне ў ПК № 4.
Па падліках праваабаронцаў вызваленая 21 жніўня 2023 г.
Палітзняволеную асудзілі да двух гадоў калоніі за відэа і каментары ў Tik-Tok