Аліна Муратава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 1 снежня 1993
Дата затрымання: 26 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 19 лютага 2022
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Тарасюк Марына, Ціхановіч Алена
Справы: Акцыі на чыгунцы, Пратэсты Брэст
Аліна Анатольеўна Муратава — фігурантка справы аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Ёй былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства). З 26 студзеня 2021 г. і да суда знаходзілася пад хатнім арыштам.
У віну Муратавай ставілася вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП».
18 траўня 2021 г. дзяўчына была асуджана судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Аліна цалкам адбыла пакаранне і 19 лютага 2022 г. была вызваленая з жаночай калоніі № 4.
Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак
«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек
Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"