Аліна Коваль
Дата нараджэння: 11 траўня 2005
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кміта Мікалай
Групы: Студэнты
У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце 6 чэрвеня 2023 года адбылося выязное пасяджэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы па справе аб абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, піша "Берасцейская Вясна". 18-гадовай студэнтцы Аліне Сяргееўне Коваль прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Прысуд вынес суддзя Мікалай Кміта.
30 чэрвеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Баранавічах студэнтку судзілі за абразу Лукашэнкі наўпрост ва ўніверсітэце