Аліна Гапонік

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Трусевіч Максім

Суд Першамайскага раёна Мінска 7 верасня 2021 года разгледзеў крымінальную справу санітаркі Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі Аліны Гапонік. Яе абвінавацілі ў тым, што яна абразіла ў сацыяльных сетках прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ).

Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч.

Па матэрыялах абвінавачвання, у перыяд з 18 жніўня па 1 верасня Гапонік публічна абразіла прадстаўніка ўлады, прапаршчыка роты АМАП Мінгарвыканкама Савіча ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Менавіта – прадставіла яго ў прыніжаючым становішчы ў  “Аднакласніках” на старонцы Пятра Зіневіча, апублікаваўшы каментар "Смерць", які палічылі абразлівым.

Пракурор запрасіў абмежаванне волі на 2 гады, матэрыяльны пазоў задаволіць, маёмасць пакінуць пад арыштам, а сімку вернуць абвінавачанай. Пацярпелы быў цалкам згодны, калі "гэта самае гуманнае рашэнне".

Пасля перапынку агучаны прысуд: абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама задаволены матэрыяльны пазоў у памеры 1 000 рублёў.

Два гады “хатняй хіміі” санітарцы за каментар "Смерць" у “Аднакласніках”

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»