Аліна Галінская
Дата нараджэння: 23 верасня 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Багінскі Сяргей
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Групы: Лекары
Галінская Аліна Ігараўна асуджаная ў Гомельскім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме з 12 па 19 жніўня 2024 года разгледзеў суддзя Багінскі Сяргей Віктаравіч.
Аліну затрымлівалі ў красавіку 2023-га году падчас масавага «хапуну» на Гомельшчыне. На «пакаяльным відэа» яна казала, што некалі была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары.
6 верасня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Жыхарка Жлобіна з’ехала ад пераследу, час паказаў, што недарэмна: дзяўчыну асудзілі завочна