Аліна Будай

Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1992

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Целіца Лідзія

Справы: Пратэсты Мінск

Будай Аліна

Аліна Алегаўна Будай была асуджаная па ч. 1 арт. 342 КК. У відэа сілавікоў дэманстраваліся скрыншоты з яе Instagram — на іх фота з пратэстаў. Таксама яе вымушаюць сказаць, што яна зарэгістраваная ў плане "Перамога".

Прысуд быў агучаны ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 5 снежня 2023 г. — 3 гады "хатняй хіміі" (абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ). Вядома, што разам з ёй асудзілі яе сяброў - Іллю Янкоўскага и Дар'ю Агрызка.

20 лютага 2024 года разгледзелі апеляцыю на прысуд.

У вымушанай эміграцыі.

1 сакавіка 2024 унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

У Мінску за ўдзел у пратэстах затрымалі яшчэ адну дзяўчыну

Супраць яе завялі крымінальную справу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»