Аляксандр Грыгарэўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 кастрычніка 1962
Дата затрымання: 27 снежня 2021
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 25 сакавіка 2023
Суддзя: Марозаў Сяргей
Пракурор: Трывайла Уладзімір
Аляксандр Яўгенавіч Грыгарэўскі быў затрыманы 27 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 Крымінальнага кодэксу). 7 красавіка 2022 года Аляксандра асудзілі на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
25 сакавіка 2023 г. Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з івацэвіцкай калоніі № 22.