Аляксандр Захарэвіч
Адміністратар вучэбнага цэнтра
Дата нараджэння: 14 ліпеня 1991
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-1

Аляксандр Андрэевіч Захарэвіч – мінчанін, быў затрыманы 1 лістапада падчас мірнай акцыі пратэста і асуджаны на 9 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля іх адбыцця, быў перазатрыманы на выхадзе з СІЗА г.Баранавічаў. Дома ў Аляксандра Захарэвіча прайшоў ператрус.
Пазней ён быў абвінавачаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса – "Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў" за тое, што наступіў на нагу супрацоўніка ДАІ, калі ўцякаў ад супрацоўнікаў міліцыі. З 12 лістапада знаходзіцца пад вартай.
Сваёй віны Аляксандр Захарэвіч не прызнаў.
Асуджаны судом Першамайскага раёна паводле арт. 364 на два гады пазбаўлення волі. Таксама суд пастанавіў спагнаць з Аляксандра Захарэвіча кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага АМАПаўца ў памеры 500 рублёў.
![]()
Два гады калоніі за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІ