Алеся Курэйчык
Дата нараджэння: 9 лістапада 1996
Дата затрымання: 24 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама

Алеся Сцяпанаўна Курэйчык — супрацоўніца "Альфа-Хабу", была затрымана ў траўні 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.