Алеся Буневіч
Дата нараджэння: 8 верасня 1989
Дата затрымання: 4 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Месца зняволення: Турма № 4

Алеся Анатольеўна Буневіч - дырэктарка віленскай друкарні, была затрымана 4 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы пасля таго, як яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.
Алесю Буневіч абвінавачваюць ў «здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) у межах справы "рэйкавых партызанаў". У прапагандысцкім фільме на БТ паказаны кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядае як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвае, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць свайму куратару ў Літве. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы.