Алеся Барысава
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата затрымання: 11 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 17 сакавіка 2024
Суддзя: Ратнікава Аксана
Алеся Барысава была асуджана 17 сакавіка судом Ленінскага раёна Магілёва. Алеся - былая працаўніца тралейбуснага парка.
Суддзя Аксана Ратнікава адправіла жанчыну на два гады абмежавання волі ў ПУАТ (“хімію") па арт. 369 КК (“Абраза прадстаўніка ўлады”). З 11 лютага да 17 сакавіка Барысава знаходзілася пад вартай у Магілёўскім СІЗА.
Падставай для крымінальнай справы супраць Алесі Барысавай стаў каментар у "Аднакласніках" у дачыненні да двух міліцыянтаў з Дуброўна: старэйшага інспектара аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Дубровенскага РАУС Аляксандра Шлупакова і оперупаўнаважанага групы па барацьбе з наркакантролем і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дубровенскага РАУС Сяргея Шрамава.
17 чэрвеня 2021 года на адной старонак у “Аднакласніках” з'явілася фатаграфія Шрамава і Шлупакова з подпісам «гэтыя супрацоўнікі, рызыкуючы жыццём, канфіскавалі паветраныя шары». Барысава, як яна прызналася на судзе, дадала каментар: “Два дэбіла — гэта сіла".
Супрацоўнікі міліцыі палічылі, што іх дыскрэдытавалі дадзеным каментаром і “прычынілі маральныя пакуты”, таму папрасілі пакараць Барысаву ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Суддзя Аксана Ратнікава вырашыла адправіць жанчыну на два гады абмежавання волі ў ПУАТ, а таксама прысудзіла маральную кампенсацыю на карысць сілавікоў: Барысава павінна будзе выплаціць Шлупакову і Шрамаву па тысячы беларускіх рублёў.
Адбывала пакаранне ў ПУАТ № 51.
Выйшла на волю вясной 2024 г.