Алеся Ашмарына

Дата нараджэння: 23 сакавіка 1991

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Данільчык Сяргей

Пракурор: Карачун Вадзім

Іншыя пазнакі: Адзінокія бацькі

Абвінавачваная Алеся Васільеўна Ашмарына ў апошнім слове сказала, што лічыць дадзеную справу часткай палітычна матываванага пераследу. Таксама яна заявіла, што абвінавачваны пагражаў ёй і яе дзіцяці, аднак суддзя пакінуў гэта без увагі. У дзяўчыны на ўтрыманні знаходзіцца малагадовае дзіця, яна разведзена. Справу разглядаў суддзя Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Сяргей Данільчык, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Вадзім Карачун.

10 жніўня 2021 года суддзя Данільчык прызнаў Алесю Ашмарыну вінаватай паводле арт. 188 (паклёп) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзіў яе да 2,5 гадоў «хатняй хіміі». У дзяўчыны канфіскавалі тэлефон у прыбытак дзяржавы як прыладу злачынства, нягледзячы на пацверджанне сведкі, што тэлефон не знаходзіўся ў карыстанні ў момант апублікавання каментароў і належыць іншаму чалавеку на праве ўласнасці. Акрамя гэтага, яна павінна выплаціць пацярпеламу міліцыянеру 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Два з паловай гады за каментары ў тэлеграме, якія не пісала?

10 жніўня да 2,5 года «хатняй хіміі» па артыкулах 188 (паклёп) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса асудзілі ў Баранавічах 30-гадовую Алесю Ашмарыну. У дзяўчыны на ўтрыманні знаходзіцца малагадовае дзіця, яна разведзена. Справу разглядаў суддзя Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Сяргей Данільчык, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Вадзім Карачун.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»