Алесь Сакалуха

Дата нараджэння: 8 красавіка 1989

Дата затрымання: 2 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Сакалуха Алесь Іванавіч быў затрыманы 2 жніўня 2023 года ў Мінску. Ён быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго яго затрымалі на 10 сутак па крымінальнай справе па «народным» арт. 342 за ўдзел у акцыях пратэсту.

Асуджаны судом Цэнтральнага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Алеся разам з жонкай Марынай затрымлівалі восенню 2021-га году.

27 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Учора ў Мінску быў затрыманы Алесь Сакалуха

Алеся разам з жонкай Марынай затрымлівалі восенню 2021-га году.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»