Алесь Пушкін
мастак
Дата нараджэння: 6 жніўня 1965
Дата затрымання: 30 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэксу - Распальванне варожасьці
Месца зняволення: Турма №1

Аляксандр Мікалаевіч Пушкін - вядомы беларускі мастак.
Ён быў затрыманы 30 сакавіка ў весцы Жылічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі МУС.
Затрыманню папярэднічала ўзбуджэнне 26 сакавіка пракуратурай Гродна крымінальнай справы ў дачыненні да яго, а таксама кіраўніка прыватнай установы “Цэнтр гарадскога жыцця” Паўла Мажэйкі і іншых асобаў “за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызма”, па ч.3 арт. 130 КК (распальванне варажнечы). Павел Мажэйка быў затрыманы, але пазней вызвалены без прад’яўлення якіх-небудзь абвінавачванняў.
Як паведамілі ў пракуратуры, падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала размяшчэнне на выставе, якая праходзіла ў памяшканні ўстановы “Цэнтр гарадскога жыцця” 19 сакавіка, партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства мастака Алеся Пушкіна. Паводле паведамлення пракуратуры, у ходзе выставы Алесь Пушкін “характэрызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым праслаўляў і ўхваляў ягоныя дзеянні”.
Ноччу з 26 на 27 сакавіка у доме Пушкіна адбыўся ператрус. Пасля затрымання 30 сакавіка яго перавялі ў гарадзенскую турму №1.