Алесь Міхалевіч

палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты

Дата затрымання: 20 снежня 2010

Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 году. 20 снежня арыштаваны, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 19 лютага 2011 году адпушчаны з СІЗА КДБ з падпіскай аб нявыяздзе і неразгалошванні таямніцы следства. Зрабіў заяву пра катаванні ў следчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў, каб выйсці з турмы.

Уцёк з Беларусі, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. У 2015 годзе вярнуўся ў Беларусь.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»