Алесь Кіркевіч
палітычны актывіст
Дата затрымання: 28 студзеня 2011
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Булаш Ала

Былы намеснік старшыні «Маладога Фронту». Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсифікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 году. Арыштаваны 28 студзеня 2011 году пасля ператрусу ў ягонай кватэры і допыту ў горадзенскім КДБ. Змешчаны ў СІЗА КДБ ў Менску. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
5 траўня 2011 года суддзя Кастрычніцкага раёна горада Менска Ала Булаш асудзіла яго на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Адбываў пакараньне ў наваполацкай калёніі № 10. Вызвалены праз памілаваньне.